Skip to content
This repository was archived by the owner on Feb 9, 2024. It is now read-only.
/ uchats-bot Public archive

Бот-адміністратар чата. Створаны для мадэрацыі t.me/uchats

License

anibel-net/uchats-bot

Repository files navigation

uchats-bot

Бот-адміністратар чата. Створаны для мадэрацыі @uchats

Інструкцыі да апрацоўшчыкаў

01-welcome.py

Капча + вітанка для новых удзельнікаў. Дасылаецца кожнаму новаму карыстальніку ў адказ на сервіснае паведамленне пра новых карыстальнікаў. Можа быць зменена адміністратарамі.

Тэкст вітанкі можа змяшчаць у сабе некаторыя параметры ў фігурных дужках (напрыклад {username}). Спіс параметраў можна знайсці ў дакументацыі Pyrogram.

Сінтаксіс:

/set welcome <тэкст вітанкі> — устанавіць вітанку (толькі для адміністратараў).

/test welcome — адпраўляе вітанку ў адказ на каманду (толькі для адміністратараў).

02-rules.py

Правілы чата па камандзе. Могуць быць зменены адміністратарамі.

Сінтаксіс:

/rules — адпраўляе правілы ў адказ на каманду.

/set rules <тэкст правілаў> — устанавіць правілы (толькі для адміністратараў).

03-report.py

Паведамленне усім адмінам па камандзе.

Сінтаксіс

/report, !report, @admin, @admins — Адправіць паведамленне ўсім адміністратарам.

04-no_private.py

Бот выдаляе усе прыватныя паведамленні ад іншых карыстальнікаў.

05-mute.py

Дае магчымасць хутка забараняць карыстальнікам пісаць праз каманду /mute ці /ro.

Сінтаксіс:

/mute [тэрмін (па змаўчанні 1 суткі)] [прычына (можа быць пустой, можа быць указана без тэрміна, але не перад ім)] — забараніць карыстальніку пісаць у чат на пэўны тэрмін (толькі для адміністратараў).

/ro — тое ж самае, што і /mute (толькі для адміністратараў).

Тэрмін павінен змяшчаць лік (цэлі ці дробны праз кропку) і адзінку вымярэння. Прабел паміж лікам і адзінкай вымярэння можа быць, але не абавязковы.

Магчымыя адзінкі вымярэння

  • m, min, mins, minute, minutes — хвіліна.
  • h, hour, hours — гадзіна.
  • d, day, days — суткі.

Прыклады

  • /mute парушэнне правілаў чата — абмежаванне на суткі з прычынай "парушэнне правілаў чата".
  • /ro 30m абраза — абмежаванне на 30 хвілін з прычынай "абраза".
  • ro 2.5 hours — абмежаванне на 2.5 гадзіны без указання прычыны.

06-ban_stickers.py

Бан стыкераў у чаце.

Сінтаксіс:

/ban sticker (у адказ на стыкер) — забаніць стыкер з акдаза (толькі для адміністратараў). /ban stickerpack (у адказ на стыкер) — забаніць стыкерпак з адказа (толькі для адміністратараў).

07-ban_channels.py

Бан перадопісаў з пэўных каналаў у чат.

Сінтаксіс:

/ban channel username — забаніць канал па @username (толькі для адміністратараў).

/ban channel (у адказ на перапост) — забаніць канал з перапоста (толькі для адміністратараў).

08-single-chat.py

Выхад з усіх чатаў акрамя ўчата.

09-automute_not_members.py

Аўтаматычная забарона пісаць усім не ўдзельнікам чата, хто напісаў у чат паведамленне не ў адказ на іншае паведамленне.

10-channels-wl.py

Аўтаматычнае выадленне ўсіх паведамленняў ад каналаў + вайтлісцінг каналаў.

/wl username — Дазволіць канал па @username (толькі для адміністратараў).

/un_wl username — Забараніць канал па @username (толькі для адміністратараў).

/un_wl (у адказ на паведамленне ад канала) — забараніць канал (толькі для адміністратараў).

About

Бот-адміністратар чата. Створаны для мадэрацыі t.me/uchats

Resources

License

Stars

Watchers

Forks